EU4Belarus – SALT

Support for Advanced Learning and Training

Праграма «EU4Belarus — SALT» фінансуецца Еўрапейскім саюзам у рамках пакета спецыяльных мер «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі».


Гэтыя меры былі прынятыя ў адказ на палітычны крызіс, які разгарнуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мэта праграмы – садзейнічаць умацаванню беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама забяспечыць магчымасці для ўстойлівага эканамічнага развіцця ў будучыні.

Цэнтр дапамогі SALT-2 (helpdesk)
Калі ў вас узнікнуць пытанні, то звяртайцеся ў Цэнтр дапамогі SALT-2. Тут вы зможаце атрымаць кансультацыю аб стыпендыях, кар'ерных магчымасцях, грантах і працэсе падачы заяўкі, а таксама ментарскую дапамогу па паступленні ва ўніверсітэты Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі.
Збор кандыдатур у экспертны пул для ацэнкі заявак на атрыманне стыпендый і грантаў на даследаванні
Час працы: студзень-люты 2024 года.

Характар працы: ананімнае рэцэнзаванні заявак на акадэмічныя стыпендыі і даследчыя гранты, якія будуць пададзеныя на конкурс праграмы ў 2023 і 2024 гадах.

Звяртаем увагу, што прапанова тычыцца спецыялістаў ва ўсіх навуковых дысцыплінах, у тым ліку з натуральных і тэхнічных навук.

Патрабаванні да экспертаў, аплату працы і іншыя тэхнічныя дэталі глядзіце ў TERMS OF REFERENCE праграмы па спасылцы ніжэй.

Кандыдаты, якія пройдуць адбор праграмы, будуць уключаны ў пул экспертаў. Пасля завяршэння конкурсу на стыпендыі і даследчыя гранты, атрыманыя заяўкі будуць размеркаваныя сярод экспертаў у залежнасці ад тэм і кваліфікацыі. Мяркуецца, што кожную заяўку будуць аналізаваць мінімум два эксперты.

Тэрмін падачы: 15 снежня 2023 года.

Для падачы сваёй кандыдатуры, калі ласка, запоўніце форму і далучыце да ёй CV.
ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Літвы і Латвіі

Прыём заявак скончаны.

для рэпрэсаваных беларусаў і беларусак любых прафесій, ці тых, хто знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсій

Прыём заявак скончаны.
для экс-палітвязняволеных беларускіх студэнтаў і студэнтак/вучняў і вучаніц
для беларускіх даследчы(ц)каў, выкладчы(ц)каў і дактарантаў(к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю