ПРАГРАМА
ПАДТРЫМКІ
для праходжання моўных курсаў
EU4Belarus – SALT
Аб праграме
Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы "EU4Belarus - SALT-II (Support for Advanced Learning and Training)" абвяшчае прыём заявак на атрыманне падтрымкі для праходжання моўнага курсу і здачы міжнароднага іспыту па адной з еўрапейскіх моў.

Праграма прызначана для экс-палітзняволеных беларускіх студэнтаў і студэнтак/вучняў і вучаніц, якія:

  • на момант арышту навучаліся ва ўстановах сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
  • былі адлічаны пасля жніўня 2020 года;
  • не пачалі атрыманне вышэйшай адукацыі і ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Еўрапейскага саюза;
  • знаходзяцца як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы "EU4Belarus - SALT-II (Support for Advanced Learning and Training)" абвяшчае прыём заявак на атрыманне падтрымкі для праходжання моўнага курсу і здачы міжнароднага іспыту па адной з еўрапейскіх моў.

Праграма прызначана для экс-палітзняволеных беларускіх студэнтаў і студэнтак/вучняў і вучаніц, якія:

  • на момант узяцця пад варту навучаліся ва ўстановах сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
  • былі адлічаны пасля жніўня 2020 года;
  • не пачалі атрыманне вышэйшай адукацыі і ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Еўрапейскага саюза;
  • знаходзяцца як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
Умовы праграмы
У рамках праграмы адзін чалавек можа прайсці адзін моўны курс коштам не больш за 1200 еўра і здаць іспыт IELTS коштам не больш за 350 еўра.

Рэкамендацыі для падбору курса/іспыту:
  • праходжанне курса і здача іспыту магчымы як у анлайн, так і ў афлайн фарматах;
  • правайдэрамі курса могуць выступаць любыя юрыдычныя асобы, акрамя беларускіх і расійскіх;
  • навучанне ў прыватных выкладчыкаў, а таксама аплата падпіскі не падтрымліваецца;
  • аплата за курс і іспыт праводзіцца толькі ў еўра.
Арганізатары пакідаюць за сабой права прапанаваць аналаг выбранага заяўнікам або заяўніцай курса/іспыту ў выпадку немагчымасці іх аплаты па тэхнічных прычынах. Пачатак курса магчымы на працягу 1-1,5 месяцаў пасля атрымання заяўкі.

Праграма будзе зачынена, калі будуць вычарпаныя сродкі фонду.
Рэгламент

Для атрымання падтрымкі неабходна запоўніць анкету і прыкласці неабходныя дакументы. Патрэбныя дадзеныя:

  • пацвярджэнне адпаведнасці крытэрыям, устаноўленым Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "Палітычны зняволены", ухваленым беларускімі праваабаронцамі на III Форуме па правах чалавека (напрыклад, спасылка на заяву аб прызнанні палітзняволенымі)
  • дакументы, якія пацвярджаюць навучанне ў беларускай навучальнай установе на момант арышту або адлічэнне пасля жніўня 2020 года па палітычных прычынах
  • інфармацыя аб планаваным паступленні: краіна, універсітэт, спецыяльнасць, курс, запланаваная дата пачатку
  • апісанне выбранага курса/іспыту з падрабязным указаннем мэт і задач іх праходжання і абгрунтаваннем неабходнасці вывучэння/здачы.



Заяўкі на атрыманне фінансавай падтрымкі будуць ацэньвацца на падставе інфармацыі, прадстаўленай у анкеце. Галоўнымі крытэрыямі ацэнкі з'яўляюцца паўната прадстаўленых дакументаў і іх адпаведнасць умовам праграмы, а таксама матывацыя да праходжання курса/здачы іспыту.

Адборачная камісія складаецца з прадстаўнікоў_ц Central Project Management Agency і Кансорцыума арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці. У выпадку недастатковасці прадстаўленай інфармацыі адборачная камісія можа запрасіць кандыдата або кандыдатку на сумоўе.

Паседжанне адборачнай камісіі праводзіцца адзін раз у пачатку месяца. Пра вынікі працэсу адбору кандыдаты і кандыдаткі будуць паінфармаваныя не пазней, чым праз два тыдні пасля паседжання.
Заяўкі на атрыманне фінансавай падтрымкі будуць ацэньвацца на падставе інфармацыі, прадстаўленай у анкеце. Галоўнымі крытэрыямі ацэнкі з'яўляюцца паўната прадстаўленых дакументаў і іх адпаведнасць умовам праграмы, а таксама матывацыя да праходжання курса/здачы іспыту.

Адборачная камісія складаецца з прадстаўнікоў_ніц Central Project Management Agency і Кансорцыюма арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці. У выпадку недастатковасці прадстаўленай інфармацыі адборачная камісія можа запрасіць кандыдата або кандыдатку на сумоўе.

Паседжанне адборачнай камісіі праводзіцца адзін раз у пачатку месяца. Пра вынікі працэсу адбору кандыдаты і кандыдаткі будуць паінфармаваныя не пазней, чым праз два тыдні пасля паседжання.
Цэнтр дапамогі SALT-2 (helpdesk)
Калі ў вас узнікнуць пытанні, то звяртайцеся ў Цэнтр дапамогі SALT-2. Тут вы зможаце атрымаць кансультацыю аб стыпендыях, кар'ерных магчымасцях, грантах і працэсе падачы заяўкі, а таксама ментарскую дапамогу па паступленні ва ўніверсітэты Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі.
Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR). Наш прыярытэт — абарона вашых правоў і законных інтарэсаў. Мы надаем павышаную ўвагу забеспячэнню канфідэнцыйнасці і бяспекі ўдзельнікаў і ўдзельніц конкурсу.
Спіс часта задаваных пытанняў
Аплата будзе праведзена напрамую на рахунак арганізацыі, якая прадастаўляе курс або іспыт.

Праграма EU4Belarus – SALT-II адмініструецца Central Project Management Agency і рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Кансорцыюмам арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці.

Зваротная сувязь
Калі ў вас засталіся пытанні, запоўніце форму ніжэй